Падчас збору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання масавых парушэнняў не выяўлена. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў.
Збор подпісаў ідзе з 8 верасня. Гэты этап парламенцкай кампаніі, паводле ацэнак ЦВК, праходзіць дастаткова арганізавана, выконваецца Выбарчы кодэкс. «Ёсць асобныя парушэнні, але я б не казаў, што яны з’яўляюцца масавымі», — адзначыў Вадзім Іпатаў. Ініцыятыўным групам і канкрэтным вылучэнцам абвешчана каля 30 папярэджанняў. «Пікетаванне, якое вядзецца сёння, мае толькі адну мэту — збор подпісаў. Парушэнні, па якім вынесены папярэджанні, звязаныя з тым, што пікеты выходзяць за гэтыя рамкі», — растлумачыў намеснік старшыні ЦВК.
Ён заклікаў удзельнікаў выбарчай кампаніі выконваць заканадаўства, паколькі пры паўторных парушэннях вылучэнец можа быць не зарэгістраваны ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
Па дадзеных на 4 кастрычніка, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання высунуліся 283 чалавекі. Усяго ў выбарчыя камісіі да гэтага часу паступіла 340 камплектаў дакументаў ад удзельнікаў выбарчай гонкі.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 7 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…