“АвтоГродно” і ДАІ Гродна прапануюць кіроўцам горада на адзін тыдзень засяродзіцца на выкананні шасці негалосных дарожных правілаў і далучыцца да акцыі “Тыдзень ветлівасці”. Пачатак акцыі – прама сёння, 7 кастрычніка. Не ўсе яны прапісаны ў ПДР, але дазваляюць зрабіць жыццё аўтамабілістаў больш камфортным.

6 правілаў “Тыдня ветлівасці ў Гродне”:

1. На паркоўцы займайце толькі адно месца, сачыце за разметкай. На пустой неразмечанай паркоўцы займайце самае крайняе месца – ад вашага аўтамабіля будуць выбудоўвацца іншыя. Па магчымасці, не паркуйцеся каля машыны, пастаўленай няправільна.

2. Уключайце днём блізкае святло фар або ДХА.

3. Саступайце месца кіроўцу з суседняй паласы, які збіраецца перастроіцца.

4. Выкарыстоўвайце паказальнікі паваротаў і ўключайце іх загадзя. Лепш сігналізаваць аб намеры манеўру, а не толькі пра сам манеўр.

5. Не займайце левую паласу, калі рухаецеся з хуткасцю, ніжэйшай за хуткасць патоку.

6. Будучы пешаходам каля нерэгуляванага перахода – саступіце дарогу аўтамабілю. Не спыняйце ўвесь паток дзеля сябе аднаго.

– Некалькі гадоў таму ў гарадах Беларусі амаль ніхто ўдзень не ўключаў святло. Дзякуючы акцыям ДАІ ў многіх уключаныя фары сталі нормай пасля заканчэння спец-мерапрыемстваў, і аўтамабілі зараз больш прыкметныя. Мы спадзяемся, што выкананне пяці правілаў “Тыдня ветлівасці” таксама з часам увойдзе ў звычку аўтамабілістаў гэта і павысіць агульны камфорт, – кажуць арганізатары.

“Тыдзень ветлівасці” завершыцца шэрагам мерапрыемстваў.

Акцыя “Палёт Фенікса”

12 кастрычніка #RAcommunity і #AutoGrodno запрашаюць аўтамабілістаў Гродна далучыцца да аўтапрабегу “Палёт Фенікса”. Гэта сумесная дабрачынная акцыя аўтааматараў і аўтаклубаў Гродна для дзіцячага дома. Жадаючыя прыняць удзел арганізоўваюць збор дабрачынных рэсурсаў: канцылярыя, сродкі асабістай гігіены, дарослыя памперсы, судакрэм, спартыўны інвентар.

Збор ў 9:00 на пляцоўцы ГЦ “Мацярык” і адпраўленне ў Галавічполле (70 км ад Гродна) у «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Пакінуць заяўку на ўдзел у дабрачыннай акцыі можна па тэлефоне: +375 (29) 7466999 Павел

Сустрэча на OldCity і аўтапрабег у рамках “Закрыцця летняга сезону”

12 кастрычніка а 19:00 запрашаюць сабрацца на паркоўцы ГЦ OldCity, каб падзяліцца ўражаннямі аб “Тыдні ветлівасці”, а затым у 20:30 праехаць вялікай калонай з захаваннем усіх ПДР і фінішаваць на паркоўцы рынку “Карона” па вуліцы Горкага , дзе будзе арганізавана агульная фотасесія, а жадаючыя змогуць працягнуць вечар у бары “Crazy Dog” на AutoParty.

AutoParty ў бары Crazy Dog

12 кастрычніка ў 21:00 усіх удзельнікаў аўтапрабегу чакае прыемны сюрпрыз – сумесны адпачынак і знаёмствы. Усё гэта будзе праходзіць на пляцоўцы бара “Crazy Dog” да 6-й раніцы. У праграме #AUTOPARTY: BASS AUTO | DANCE PROGRAMM | DJ MODNO | BAR | TIR A4 | FIRE SHOW.

Уваход у дзень мерапрыемства 5 рублёў (папярэднія квіткі па 3 рублі, заказ па тэлефоне +375 (33) 3413003 Артём)

Неделя вежливости на дорогах Гродно - пять правил