230 тон. Ці акупаецца ў Гродне смеццесартавальны завод?

На смеццесартавальны завод пад Гродна звозяць адходы з усяго абласнога цэнтра. Штодня праз рукі рабочых праходзіць 230 тон. Яшчэ тры гады таму тут пачыналі з пробнай змены ў 20 чалавек. Сёння 130 працуюць кругласутачна, піша ont.by.

«Знаходзім абсалютна ўсё. Пачынаючы ад пашпартоў, цацак. Былі выпадкі, калі мы знаходзілі боепрыпасы. Гэта смецце, у якім можа быць абсалютна ўсё. Больш ці менш народ ужо пачынае прывыкаць да раздзельнага збору смецця, пачынае раздзяляць, і аб’ёмы раздзельна сабранага смецця ў нас трошкі павялічыліся», — кажа Анатоль Сальнікаў, майстар участка Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў.

Сёння больш за палову смецця прыходзіць ужо адсартаваным. І гэта добры вынік, кажуць на заводзе, са старымі звычкамі людзям развітвацца складана. Тры гады таму камунальнікі за два месяцы заварылі ўсе смеццеправоды ў горадзе. Вытрацілі больш за 40 млн долараў.

«Калі мы толькі пачыналі працаваць, напэўна, ніхто ў горадзе не верыў, што гэта будзе праект эфектыўны, што гэта будзе праект карысны і на гэтым праекце можна не толькі выратаваць экалогію, зрабіць нейкія добрыя справы для нашчадкаў, але і зарабіць на гэтым грошы. На сённяшні дзень завод працуе стабільна, добры ўзровень рэнтабельнасці. Мы зарабляем грошы, мы ні капейкі не бярэм з бюджэту», — Вячаслаў Андрэеўскі, дырэктар Гродзенскага завода па ўтылізацыі і механічнай сартаванні адходаў:

Толькі на тоне алюмініевых банак ад піва і газіроўкі зарабляюць тысячу долараў. На паперы, шкле, палімерах — да 300. Прадаюць па ўсёй краіне. Частку спрабуюць самі перапрацоўваць. Напрыклад, хрумсткія пластыкавыя ўпакоўкі ад яек і тартоў сёння ляжаць на паркоўках ў дварах — экаплітка не змакае, не мерзне, не крышыцца. Жыхары ацанілі.


Не расце трава і няма догляду. Параўнаем экапаркоўкі ў Гродне і Сопаце


Хоць спачатку без нараканняў не абышлося. У горадзе разгарнуліся смеццевыя войны. Людзі пратэставалі супраць ўстаноўкі кантэйнераў пасярод двароў. Баяліся нашэсця грызуноў і бадзяжных жывёл. Зараз амаль у кожнай кватэры па некалькі вёдраў.

У старых дамах на месцы смеццеправодаў каморкі і пляцоўкі пад вазкі. У новых — тыпавыя праекты змяняць не сталі. Дорага, звыклыя месцы пад трубы адгадваюцца. А вось над добраўпарадкаваннем двароў праекціроўшчыкам прыходзіцца папацець. Асобным радком у кожным значыцца кантэйнерная пляцоўка. Бюджэтная — абгароджана плотам, даражэйшая — з дахам і варотамі з замкам.

«Ёсць такое паняцце „санітарны разрыў“, які складае 20 метраў ад вокнаў жылога дома або дзіцячай пляцоўкі. Бывае цяжка размясціць пляцоўкі па суседстве з дзіцячымі пляцоўкамі і жылымі дамамі, узнікаюць пустыя месцы, якія, магчыма, справядліва выклікаюць нараканні ў жыхароў новых двароў», — кажа Сяргей Скорб, дырэктар праектнага кіравання прадпрыемства «Гроднажылбуд».

Больш за 100 тысяч тон адходаў у год. Калі б не завод, ужо ў гэтым годзе жыхароў Гродна чакаў бы смеццевы калапс — звазіць адходы было б проста няма куды, палігон перапоўнены. Зараз да праекту мараць падключыць увесь Гродзенскі раён. А ў перспектыве сабраць у адзіную замкнёную сістэму ўсіх, хто ў вобласці займаецца зборам і перапрацоўкай адходаў.

«Нельга спыняцца, і мы павінны далей ісці на больш паглыбленае сартаванне камунальных адходаў з мэтай здабывання да 90% з ТКО з мэтай далейшага здабывання другасных рэсурсаў. Што для гэтага трэба рабіць? Для гэтага трэба ўжываць новыя тэхналогіі перапрацоўкі ТКО. Зараз свет прасунуўся ў гэтай частцы досыць далёка, таму наша задача на дадзеным этапе ацаніць вынікі ўжо атрыманыя ў нашых краін-суседзяў з мэтай таго, каб выкарыстаць больш эфектыўныя спосабы ў нас тут, у горадзе Гродна», — кажа Андрэй Жук, першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Вопыт Гродна ўжо прызнаны ўдалым. Яго можна праецыраваць на ўсю краіну. Галоўнае, кажуць эксперты, кожны горад павінен перш добра падумаць і вырашыць, а ці зможа справіцца. У Гродне праект абышоўся прыкладна ў 40 млн долараў. І рабіць усё толькі ў комплексе: пабудаваць прадпрыемства, закупіць тэхніку і па адзінай схеме абсталяваць кожны двор.

«Калі ж мы будзем рабіць не аднолькава, гэта будзе ствараць праблемы, перш за ўсё, перавозчыкам, якія займаюцца перавозкай смецця. Бо для таго, каб смецце збіраць асобна, яго трэба яшчэ і вывозіць паасобна. Патрэбен правільны графік смеццявозаў па канкрэтных кантэйнерным пляцоўках, граматна выбудаваная лагістыка. Толькі тады гэта будзе эканамічна выгадна і мэтазгодна», — кажа Андрэй Хмель, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024