Падрабязнасці пра выпадак, калі гродзенец хацеў скочыць з чацвёртага паверха

Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў 18.10. Паступіла паведамленне, што па вуліцы Пестрака на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага дома насупраць акна стаіць чалавек і збіраецца скокнуць, піша grodnonews.by.

Ужо праз некалькі хвілін ратавальнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 7 прыехалі і разгарнулі так званы «куб жыцця».

— 43-гадовы мужчына на яго прызямліўся, пасля чаго быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, — паведамілі ў МНС.

«Куб жыцця» — гэта пнеўматычны скачковы выратавальны інструмент. Ужываецца для эвакуацыі людзей з верхніх паверхаў будынкаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025