Інцыдэнт адбыўся ў суботу ў 18.10. Паступіла паведамленне, што па вуліцы Пестрака на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага дома насупраць акна стаіць чалавек і збіраецца скокнуць, піша grodnonews.by.
Ужо праз некалькі хвілін ратавальнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 7 прыехалі і разгарнулі так званы «куб жыцця».
— 43-гадовы мужчына на яго прызямліўся, пасля чаго быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, — паведамілі ў МНС.
«Куб жыцця» — гэта пнеўматычны скачковы выратавальны інструмент. Ужываецца для эвакуацыі людзей з верхніх паверхаў будынкаў у выпадку надзвычайнай сітуацыі.