Каля 5:00 4 кастрычніка на ганку начнога клуба па вуліцы Ажэшкі ў Гродне паміж двума наведвальнікамі ўзнікла бойка: пасля кароткай размовы мужчына 1992 года нараджэння ўдарыў 34-гадовага апанента, і той упаў з прыступак.
Але гэта не ўсё. Як паведамілі ў міліцыі, крыўдзіцель зацягнуў пацярпелага ў багажнік свайго аўто, вывез за горад і пакінуў у прыдарожнай канаве каля вёскі Чашчаўляны.
У міліцыю пра інцыдэнт паведаміў сведка. Ён таксама апісаў прыкметы аўтамабіля. Пацярпелага міліцыянты выявілі там жа, дзе яго кінуў нападнік. Ён спаў. На шчасце, сур’ёзных пашкоджанняў мужчына не атрымаў.
Завадатай канфлікту вярнуўся ў клуб, дзе быў затрыманы праваахоўнікамі. Устаноўлена, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення (1,6 праміле). У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 183 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Незаконнае пазбаўленне волі».