Праз адмену для беларусаў візы на закупы Польшча губляе $ 200 мільёнаў у год

Новы кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Роберт Бедрань расказаў у інтэрв'ю Wyborcza, што польскі рэгіён Падляшша з-за адмены віз на закупы штогод губляе каля 200 мільёнаў долараў, піша euroradio.fm.

«Многія беларускія грамадзяне ахвотна прыязджалі ў польскія гарады, каб танна закупляцца. Пасля ўзмацнення жорсткасці візавай палітыкі ўрадам PiS ["Права і справядлівасць», партыя ўлады ў Польшчы. — Еўрарадыё] беларусам цяпер больш выгадна хадзіць па крамах у Літве ці Расіі. Страты нясуць польскія прадпрымальнікі — для Падляшша гэта страты каля 800 мільёнаў злотых у год. Міністэрства замежных спраў нясе палітычную адказнасць за адмену віз. Будучы ўрад павінен аднавіць прыгранічны гандаль як мага хутчэй", — заявіў Роберт Бедрань.

У канцы верасня лідар ліберальнай польскай партыі «Вясна» еўрадэпутат Роберт Бедрань стаў кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Дэлегацыя пачне работу ў канцы лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025