Раніца аўторка адзначылася яшчэ адной аварыяй – на вуліцы Чырвонаармейскай аўтамабіль рытуальнай службы ўрэзаўся ў слуп. Побач на скрыжаванні быў заўважаны легкавік аўташколы, але без адзінай драпіны. Якую ён згуляў ролю, “АвтоГродно” даведваўся ў інструктара.
– Мы з курсантам ехалі з боку вуліцы Шчорса і выконвалі разварот на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай. Выехаўшы на перакрыжаванне, заўважылі з боку аўтавакзала мікрааўтобус, ён з’явіўся як быццам з ніадкуль. А далей ўдар і мікрааўтобус у слупе. Кіроўца паспеў аб’ехаць наш легкавы аўтамабіль ззаду, а далей не змог вярнуцца ў сваю паласу, – растлумачыў “АвтоГродно” інструктар.
– Можа быць, хуткасць буса была занадта высокай, і ён не змог вярнуцца назад?
– Не ведаю. Гэта маюць высвятліць супрацоўнікі ДАІ. Ззаду нас быў аўтамабіль з рэгістратарам, відэа з яго ўжо знялі. Адзінае, што магу сказаць, дык гэта тое, што кіроўца мікрааўтобуса моцна стукнуўся. Спадзяюся, усё абыдзецца ударам, – дапоўніў інструктар.







