З 26 верасня ў больш чым 400 кінатэатрах па ўсім свеце ідуць паказы Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно. Гродзенцы таксама могуць прагаласаваць за лепшы фільм. Глядзіце, як гэта зрабіць.
«Дзяўчынкі, у мяне поўная зала. І так кожны год «, — кажа адміністратарка» Чырвонай зоркі «. Яна працуе тут пяць гадоў. І кожны год фестываль збірае поўныя залы гродзенцаў. На гэтым фестывалі пераможцаў выбіраюць гледачы з усяго свету. У Гродне ўсе ахвотна бяруць бланкі, каб прагаласаваць за ўпадабаны фільм.
У Беларусі кінапаказ праходзіць у 11-ы раз. У гэтым годзе ў праграме бяруць удзел 10 кароткаметражных фільмаў з Францыі, ЗША, Канады, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Ірана і Германіі. Фестываль праходзіць пад слоганам «Адзін тыдзень. Адзін свет. Адзін фестываль». Фільмы ўздымаюць як сусветныя праблемы — напрыклад, працоўнай міграцыі, так і праблемы аднаго чалавека — пытанні сям'і, адзіноты, адносін, інклюзіўнасці. Суб’ектыўна, гэта робіць фільмы няроўнымі, але не менш цікавымі.
Паказы праходзілі на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Перад паказам заснавальнік Нікалас Мэйсан з экрана распавёў пра фестываль і падзякаваў гледачам за прагляд. Перад кожным фільмам рэжысёр распавядаў пра кароткаметражцы і звяртаўся да гледачоў. Праграму, апісанне фільмаў і трэйлеры можна паглядзець тут.
Андрэй не паспеў прагаласаваць, але фільмы яму спадабаліся.
— Было два ці тры фільма, калі слязу пусціць можна было. Два — пасмяяўся. Даволі цікава. Першы — з наркотыкамі (гаворка пра фільм «Футбольны клуб горада Нафта» — аўт.) — наогул весела было. Астатняе, як бы… Прачышчае мазгі, — кажа Андрэй.
Таццяна і Віталь, не змаўляючыся, прагаласавалі за акцёра з фільма «Справы сямейныя». А наконт фільмаў іх меркаванне падзялілася.
— За першы («Футбольны клуб горада Нафта» — аўт.) галасаваў - смешны вельмі.
— Я за «Здалёк». Чаму? Не ведаю. Яксьці, па-першае, асабіста зачапіла, па-другое, добрая ідэя фільма. Складана зразумець людзей, а там чалавек паспрабаваў зразумець іншага. Адхіліцца, але зразумець.
— Я галасавала за першы фільм («Футбольны клуб горада Нафта» — аўт.), таму што на самой справе класная ідэя. Па-першае, з Адэль, з музыкай. Потым, плюс — у тым, што ўзялі такое нечаканае рашэнне з наркотыкамі і так іх выкарыстоўвалі. Гэта было вельмі нечакана. Для мяне гэта самае прышпільнае — тое, што было нечакана, — кажа Вольга. Яе фаварыт сярод акцёраў - з фільма «Справы сямейныя». — Прыгажунчык, класна сыграў.
— Галасаваў за першы («Футбольны клуб горада Нафта» — аўт.). Ён быў самым лёгкім і самым элегантным на мой погляд. Акцёр мне спадабаўся з фільма «Здалёк», які з робацікам сябраваў. Ён так добра сыграў. Я буду такім жа, калі стану старым, — жартуе Аляксандр.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…