У Літве пачынаюцца «Астравецкія вучэнні»

У аўторак у Літве пачнуцца чатырохдзённыя вучэнні па грамадзянскай абароне, каб навучыцца, як рэагаваць на магчымы інцыдэнт на Астравецкай АЭС у Беларусі, піша Delfi.lt.

У ходзе вучэнняў будзе змадэляваны сцэнар, калі Беларусь не паведамляе пра аварыю на Астравецкай электрастанцыі, але усталяваныя ў Літве сістэмы маніторынгу фіксуюць павышаны ўзровень забруджвання паветра і вады. Гэтыя вучэнні будуць уключаць трэнінгі па эвакуацыі жыхароў Паўднёва-Усходняй Літвы (Віленскі край) і тэставанне сістэмы апавяшчэння людзей.

У аўторак будзе праверана агульнанацыянальная сістэма апавяшчэння — прагучаць сірэны, жыхары атрымаюць паведамленні, а інфармацыя будзе транслявацца па Нацыянальным радыё і тэлебачанні (LRT).

Камісія па экстрэмальных сітуацыях сустрэнецца ў другой палове дня ў аўторак для зацвярджэння плана вучэнняў і кіраўніка аперацыяй. У сераду будзе імітавацца эвакуацыя жыхароў — па 50 валанцёраў будуць эвакуяваны са Свянцянскага раёна ў Зарасайскім раёне і з Віленскага раёна ў муніцыпалітэце Кальварыя. Таксама будзе адбывацца так званае часовае перасоўванне, калі такая ж колькасць добраахвотнікаў будзе перамешчана з Шальчынінкскага ў Варэнскі раён.

У ходзе вучэнняў будзе імітавацца санітарная апрацоўка жыхароў, якім будуць раздаваць таблеткі ёду.

Паветраная радыелагічная разведка запланаваная на чацвер, у гэтай аперацыі будуць задзейнічаны два верталёты і чакаецца наземная разведка. Плануецца, што падвядзенне вынікаў вучэнняў у Міністэрстве ўнутраных спраў адбудзецца ў пятніцу. У вучэннях возьуць удзел каля 300 службовых асоб, вайскоўцы і дзяржслужачыя з шасці муніцыпалітэтаў — усяго з 24 устаноў. Прыедуць назіральнікі з Вялікабрытаніі, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025