У Лідзе засыпала сцяной работніка свінакомплекса. Мужчына загінуў

У Лідзе засыпала сцяной работніка свінакомплекса. Прыкладна ў 14.05 у нядзелю, 29 верасня, кіроўца аўтамабіля МАЗ даставіў у Едкі, на тэрыторыю свінакомплексу «Прагрэс» ААТ «Лідахлебапрадукт», камбікорм і пашкодзіў будынак склада.

Выгрузіўшы камбікорм ўнутры склада i не апусцiўшы грузавую платформу ў транспартнае становішча, кіроўца пачаў выязджаць назад. Паднятай платформай аўтамабіля ён закрануў перамычку брамы, і яна разам з часткай сцены склада абрынулася. 50-гадовы грузчык свінакомплексу, які знаходзіўся каля будынку, быў смяротна траўмаваны, піша lidanews.by, спасылаючыся на начальніка Лідскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Андрэя Магільніцкага.

t.me/cpbelarus

— Цяпер праводзіцца расследаванне, — адзначае Андрэй Магільніцкі. — Але ўжо можна адназначна сказаць, што асноўным парушэннем, што пацягнула за сабой няшчасны выпадак, з’яўляецца парушэнне кіроўцам аўтамабіля патрабаванняў бяспекі. Таксама следчымі органамі вядзецца праверка для дачы прававой ацэнкі дзеянням кіроўцы.

Па словах Андрэя Магільніцкага, гэта першы выпадак са смяротным зыходам, які адбыўся ў бягучым годзе ў раёне. Усяго ж з пачатку года на Лідчыне зафіксавана 26 няшчасных выпадкаў, у 6 з іх працаўнікі атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025