Вольга Гаўрылік, кіраўнічка прадпрыемства “Мядовы шлях”, адзіны ў Беларусі мядовы самелье. Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв’ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы – свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.  

Мёд для мяне – рэч сакральная. Пасека была ў дзеда, а потым бацька трымаў некалькі вулляў. У сям’і ішло чырвонай ніткай, што гэта паважаная справа. Мяне гэта прыцягвала, нібы мёдам было намазана. Так што з цягам часу і сама задумалася пра мядовы бізнес.

Вольга Гаўрылік: "Я - пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць"

Я маркетолаг. Прааналізавала рынак і зразумела – павінна атрымацца. Хаця, калі б ведала, як будзе цяжка, то можа і не наважылася б пачынаць.  Зараз інвестую ў справу час і душу, і назад ужо не павярну.

Калі даведалася, што ёсць такая прафесія  – мядовы самелье, адразу зразумела, што гэта – маё. Я ўсё ў жыцці каштую на смак. Для мяне цяжкая праца смакуе як бортніцкі мёд – гэта слодыч з горыччу дыму. Яго цяжка здабыць, і калі ясі, то нават задавальненне бывае складана адчуць ад стомы.

Вольга Гаўрылік: "Я - пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць"

Раніца вольнага дня – гэта лугавы жоўценькі мёд. Лагодны і духмяны. Нешта новае і рызыкоўнае смакуе, як мёд з грэчкі – даўкі і яркі. Задавальненне і рэлакс мае прысмак майго любімага верасовага мёду.

Вольга Гаўрылік: "Я - пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць"

Калі звычайных смакаў мне стала не хапаць, то пачала ствараць мёд з новымі смакамі – чаю, ягад, шакаладу і арэхаў. Я і ў жыцці не стаўлю сабе межаў, не баюся спрабаваць новае, не баюся падавацца смешнай.

Вольга Гаўрылік: "Я - пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць"

Яшчэ я люблю танцы і вучуся сумяшчаць танец і працу ў пчолаў. У пчолак розныя ролі і розныя танцы. Мне падаецца, што я пчолка, якая паказвае іншым, дзе ёсць салодкі нектар. Кажу: “Ляці туды, дзе асалода”.

Бывае, што пчолкі джаляць. Яны ведаюць, што калі не будзеш джаліць, то цябе згрызуць. І я таксама навучылася джаліць. Так ты паказваеш іншым свае межы і гатоўнасць іх бараніць. У мяне зараз таксама ёсць джала, і я магу за сябе пастаяць.

Валянціна Шоба: “Я – “прынцэса ў вежы” і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: “Я – архітэктар па жыцці”


Наста Яроцкая: “Я – галоўная гераіня свайго кіно”


Наста Трафімчык: “Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?”


Анжаліка Борыс: “Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш – не саступлю”


Вольга Вялічка: “За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму”


Юлія Мінчанка: “Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы”


Таццяна Чысцякова: “Мяняць жыццё я пачала ўжо за 50”


 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]