Навіны

Go, «Нёман», go! Прадкажы вынік матчу «БАТЭ» — «Нёман» 28 верасня і выйграй піцу

Hrodna.life у гэтым футбольным сезоне працягвае «піца-таталізатар»! Разам з Go-go Pizza мы будзем у час матчаў «Нёмана» ў Чэмпіянаце Беларусі разыгрываць сертыфікаты на піцу.

Як выйграць?

У каментарыях да гэтай навіны мы будзем прымаць вашыя прагнозы. Проста спрагназуйце вынік матчу, напішыце ў каментарыях і чакайце, як насамрэч скончыцца сустрэча. Адгадалі? Піца ваша!

Адзін удзельнік — адзін каментарый!

Калі правільны прагноз напіша некалькі чалавек, то пераможцам лічыцца той, хто зробіць гэта раней.

Нагадваем, што зараз, каб пакінуць каментарый на сайце, трэба прайсці смс-верыфікацыю.

У гэтым туры разыгрываем піцу «Сакавітая ялавічына» («Сочная говядина»).


У дваццаць другім туры Чэмпіянату Беларусі «Нёман» едзе ў госці да «БАТЭ» — матч пачнецца 28 верасня ў 20.45. Зараз мы прымаем прагнозы на гэты матч. Угадайце вынік сустрэчы і выйграйце піцу ад «Go-go Pizza»!

Прымаем каментарыі да пачатку гульні!

Пракруціце старонку ніжэй, каб пакінуць каментарый-прагноз. На мабільнай версіі сайта шукайце ўнізе кнопку «Обсудить».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024