З 29 верасня ў Беларусі даражэе бензін, з 1 кастрычніка — цукар

З 1 кастрычніка мінімальная рознічная цана за цукар будзе 1,5 рубля за кілаграм. На цукар ва ўпакоўках па 20 гр і меней рашэнне не распаўсюджваецца. Адпаведную пастанову выдала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дзеянне дакумента разлічанае на 90 дзён.

Падобныя абмежаванні з’яўляліся летась, калі на беларускі рынак прыйшоў танны расійскі цукар і айчынныя вытворцы мелі праблему са збытам сваёй прадукцыі. Абмежаванні ўводзіліся ў студзені 2018 года і здымаліся ў снежні. Цяпер МАРГ робіць аналагічныя захады, піша euroradio.fm.

На сёння беларускі цукар каштуе ў сярэднім каля 1,5 рубля за кілаграм, а расійскі — на 20−30 капеек танней. Калі ж у некаторых гандлёвых сетках ладзяць акцыі са зніжкамі, то расійскі цукар можа каштаваць і меней за 1,2 рубля. Сёлета ў Расіі рэкордныя запасы цукру і прапанова значна перавышае попыт, таму тамтэйшыя вытворцы зніжаюць свае цэны.

З 29 верасня ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку, паведамілі ў «Белнафтахім». Кошт1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 58 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 68 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 90 капеек, ДТ — 1 рубель 68 капеек.

— За верасень 2019 года сярэдняя каціроўка нафты па ацэнцы склала 63 даляра ЗША за барэль і павялічылася да жніўня бягучага года на 6,6%. З улікам росту катыровак нафты і змены курсу нацыянальнай валюты для беларускіх НПЗ цана нафты вырасла на 7%, — патлумачылі ў «Белнафтахіме».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025