Гродна прызналі найлепшым для бізнесу сярод абласных цэнтраў

Журы з прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый, банкаў і вядучых эканамістаў вызначыла рэгіёны Беларусі з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу.

Пераможцам у асноўнай намінацыі «Найлепшы абласны цэнтр Беларусі для бізнэсу — 2019» прызнаны Гродна. Найлепшым раёнам для бізнесу з колькасцю насельніцтва больш за 50 тыс. чалавек назвалі Лідскі, піша ej.by.

Найлепшымі раёнамі для бізнесу (з насельніцтвам менш за 50 тыс. чалавек) сталі Пастаўскі, Брэсцкі, Брагінскі, Шчучынскі, Чэрвеньскі і Горацкі, у намінацыі «Найлепшая вобласць для бізнесу Беларусі» перамагла Мінская.

Навошта конкурс

Штогод конкурс па вызначэнні найлепшага горада, рэгіёну і вобласці для вядзення бізнесу праводзяць Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва і Мінскі сталічны саюз наймальнікаў і працадаўцаў.

Па словах старшыні Вышэйшай каардынацыйнай рады Рэспубліканскай Канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзіміра Карагіна, конкурс дазваляе як выявіць слабыя месцы рэгіёнаў, так і стварыць канкурэнтнае асяроддзе ў эканоміцы і пазначыць лідэраў.

«Ацэньвалася колькасць суб’ектаў гаспадарання, аб’ём падаткаў, якія збіраюцца ад МСП, таксама журы вывучала розныя ініцыятывы і праекты, якія праводзяцца ў горадзе (раёне, вобласці), не менш важным быў такі крытэр як узаемадзеянне бізнесу з уладамі», — растлумачыў Уладзімір Карагін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025