25 верасня ў двары ўласнага дома ў Мастах выявілі цела 64-гадовага мужчыны з шматлікімі пашкоджаннямі, паведамляе sk.gov.by.
Сведкі кажуць, што ўвечары 24 верасня ў доме пацярпелага мужчыны распівалі спіртныя напоі. Раніцай 25 верасня сусед 64-гадовага мужчыны выявіў яго цела ў двары дома, пра што і паведаміў у праваахоўныя органы. Мастоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства).
Затрыманы 52-гадовы падазраваны. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 24 верасня ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, а таксама за здзяйсненне паўторна крадзяжу, рабавання. Пасля чаго адправіўся ў Масты да свайго знаёмага, з якім вырашыў «адзначыць» сваё вызваленне. Раней падазроны быў неаднаразова судзімы, у тым ліку і за наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Расследаванне працягваецца следчымі следчага ўпраўлення УСК па Гродзенскай вобласці.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…