«Каго нам прадалі?». Падрабязнасці пра мужчыну, які збыў сотні шчанюкоў пад выглядам аўчарак

Справай прадпрымальніка Васіля Тумаша са Смаргонскага раёна зараз займаецца Следчы камітэт, мужчына затрыманы — яго абвінавачваюць у махлярстве.

Васіль прадстаўляўся заводчыкам пародзістых сабак, казаў, што прадае аўчарак, у тым ліку і сілавым ведамствам. На словах у сабак былі ўсе дакументы і радавод — пакупнікам Васіль абяцаў паперы абавязкова перадаць, але ўсё заставалася на ўзроўні абяцанняў, распавядае «Камсамолка».

Адзін шчанюк каштаваў ад 100 да 300 долараў. Каб увайсці ў давер да пакупнікоў, абвінавачаны прапаноўваў купіць шчанюкоў ў растэрміноўку. У дагаворы, які многія пакупнікі падпісвалі не чытаючы, было сказана «шчанюк сабакі», а вось канкрэтная парода не ўдакладнялася. Таму, калі пакупнікі, назіраючы за сабакамі, разумелі, што гэта не аўчаркі, і пераставалі плаціць, заводчык звяртаўся ў суд і справы часта выйграваў.

— Мы куплялі ў Тумаша нямецкую аўчарку, у распісцы мама паказала, што павінна заплаціць за яе ў растэрміноўку 200 долараў, — распавядае Ганна з Ліды. — Калі сабака падрос, мы сталі падазраваць, што нешта не так. Мой знаёмы, які раней быў кінолагам, убачыўшы нашага сабаку, сказаў пра тое, што гэта звычайная дварняжка. Мама не стала плаціць за яе грошы, пасля гэтага Тумаш падаў на яе ў суд. На пасяджэннях прысутнічаў прафесійны кінолаг — яна пацвердзіла, што гэта не нямецкая аўчарка. Затым было яшчэ некалькі экспертыз — усё пацвердзілі, што гэта не аўчарка, а сумесь дварнягі з аўчаркай. Мы выйгралі суд, з Тумаша спагналі грошы ў прымусовым парадку, таму што ў распісцы мы пісалі, што купляем менавіта нямецкую аўчарку.

Вольга Гермашук з-пад Баранавічаў таксама трапілася на выкрут мужчыны.

— Прачытала аб’яву ў газеце аб тым, што прадаюцца шчанюкі нямецкай аўчаркі. Умовы былі выгадныя: адразу ўсю суму можна не плаціць, растэрміноўка на год. Мы пагадзіліся, купілі сабаку. Ён рос, і падабенстваў з аўчаркай было ўсё менш: вушкі не ўставалі, сабака быў баязліўкам, баяўся ўсяго. Мы думалі, што трэба яшчэ пачакаць. Калі зразумелі, што нічога не мяняецца, патэлефанавалі Тумашу, сказалі, што сабака на аўчарку не падобны, прыязджайце паглядзіце, каго вы мне прадалі. Ён мне адказаў, што, калі яшчэ раз пазваню, сустрэнемся ў судзе. Грошы я яму не плаціла — ён падаў у суд, і мяне абавязалі выплаціць за шчанюка $ 400 — гэта сума разам з пеняй. Таму што ў дамове парода ўказаная не была. Нядаўна мы яму выплацілі ўсю суму. Мне прыйшлося прадаць усё золата.

А вось Ларыса з Кобрына купіла ў Васіля Тумаша за 250 долараў менавіта нямецкую аўчарку. Але сабака апынуўся хворым.

— Ён першапачаткова быў увесь у ранах. Але тады мы вырашылі, што гэта пройдзе, можа быць, шчанюка пакусалі насякомыя. А потым пачаліся праблемы сур’ёзнейшыя: шчанюк пачаў сябе грызці. На хвасце літаральна не было воўны, таму што ён усё выгрыз. Потым пачалі гніць кіпцюры, хоць, здавалася б, як гэта магчыма ў маладога сабакі. Грошай на лячэнне сышло вельмі шмат. Але я ўсё роўна рада, што гэтая аўчарка дасталася мне — не ўсім хочацца даглядаць хворага сабаку, марнаваць прыстойныя сумы. Яго маглі б проста выкінуць. Таму фармальна ён ўмовы дагавора не парушыў, за тое, што сабака апынуўся хворым, мне відавочна ніхто плаціць не будзе.

У групе ў сацсетцы, якую стварылі пацярпелыя, такая гісторыя — не адзіная. Марыя з Мінска распавядае, што на куплю і лячэнне сабакі выдаткавалі ў суме 500 — 600 долараў. Ірыне дастаўся шчанюк з прыроджанай эпілепсіяй, сабака памёр. Заводчык заявіў, што прадаваў сабаку здаровым, і грошы вяртаць не стаў - замест гэтага, не дачакаўшыся платы за шчанюка, падаў у суд і выйграў яго.

Цяпер толькі па Гродзенскай вобласці ўстаноўлена 250 пацярпелых. Заявы ад падманутых пакупнікоў працягваюць паступаць з Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай абласцей. Пацярпелымі могуць апынуцца і жыхары Брэсцкай вобласці. Следчыя звяртаюцца з просьбай да людзей, якія пацярпелі ад такіх дзеянняў, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8−0152−72−40−40 або 102.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024