Перазагрузка грамадскага транспарту пачалася ў Беларусі: у буйных гарадах ён цалкам стане электрычным, паведамляе ont.by.

Гэта адзін з крокаў, якія краіна прадпрымае пасля далучэння да Парыжскага пагаднення па клімаце. Глабальная мэта — прыйсці да вугляроднай нейтральнасці, гэта значыць прымаць меры па поўнай кампенсацыі выкідаў CO2. Акцэнт на транспарце робяць нездарма — вялікая частка шкодных выкідаў прыпадае менавіта на яго.

63% выкідаў забруджвальных рэчываў у Беларусі адбываецца ад аўтатранспарту. Для Мінска гэтая лічба ўжо пераваліла за 80. Пры пераходзе на электрычны транспарт, акрамя выкідаў парніковых газаў, зніжаюцца выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра — адзначае Аксана Ючковіч, кансультантка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.


Гродна, дыхай глыбей! Што з паветрам у самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі


Першыя электробусы ў Беларусі выйшлі на маршрут два гады таму — зараз на дарогах іх больш за 80. Тады Гродна быў адным з першых гарадоў, дзе з’явіўся гэты від транспарту.

Цяпер распрацоўваецца новая мадэль — яна можа пайсці на экспарт у Еўрасаюз.