Міжнародная сустрэча «Дзень і ноч танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках» у трэці раз адбудзецца каля Гродна 19 кастрычніка. У праграме — танцы, «Ярмарак музычных інструментаў», пад’ём на званіцу і дзіцячая пляцоўка.

Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпэртуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. На танцполе дзейнічае прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, ня ўмееш — становішся ў кола і вучышся ад іншых.

Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Музыкаў запрашаюць паджэміць разам перад ноччу танцаў на адмысловых музычных пляцоўках.

“Завіруем да ранку”. Пад Гродна пройдзе ноч традыцыйных танцаў і кірмаш музычных інструментаў

Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на «Ярмарак майстроў музычных інструментаў», дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.

Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі танцамі ды забавамі.

Да таго ж, сустрэча дае выдатную магчымасць падняцца на дзейную званіцу і больш даведацца пра гродзенскія званы.

Удзельнікам сустрэчы можа стаць кожны. Абавязковая рэгістрацыя.

Дзе: Аграсядзіба «Гэлена», Гродзенскі раён, в. Казіміроўка (53°44'43.3"N 23°58'22.1"E)

Калі: 19 кастрычніка 2019 г.

“Завіруем да ранку”. Пад Гродна пройдзе ноч традыцыйных танцаў і кірмаш музычных інструментаў

Праграма

11.00 ГРОДЗЕНСКІЯ ЗВАНЫ (вуліцы Старога Гродна). Тэматычны шпацыр з наведваннем дзейнай званіцы.

14.00 ЯРМАРАК МАЙСТРОЎ МУЗЫЧНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ (аграсядзіба «Гэлена», в. Казіміроўка). Сустрэчы і знаёмствы з майстрамі, рэстаўратарамі і калекцыянерамі. Прэзентацыі музычных інструментаў. Дэманстрацыя раней не друкаваных і мала вядомых відэастужак з прыватных архіваў этнаграфічных экспедыцый. Музычныя джэм-пляцоўкі. Дзіцячыя пляцоўкі з настолкамі, танцамі і гульнямі.

19.00 НОЧ ТАНЦАЎ 19/Х/19 (аграсядзіба «Гэлена», в. Казіміроўка). У танцавальнай праграме граюць: Kapela Niwińskich (Польшча), Kanka Franka (Польшча), Brička (Латвія), «От-Туда» (Расія), «На таку» (Беларусь), Folk Band Koliśnija / Капэля «Колісьнія» (Беларусь), Капэла Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў (Беларусь)

Вольная сцэна: час для асобных музыкантаў, дуэтаў і капэл, створаных у межах сустрэчы.

“Завіруем да ранку”. Пад Гродна пройдзе ноч традыцыйных танцаў і кірмаш музычных інструментаў