Алень святога Губерта, рысь і зубр. Глядзіце, як змяніўся дворык Гродзенскага дзіцячага хоспіса

Сем жывёл з Чырвонай кнігі, якія радзей за ўсё сустракаюцца ў Беларусі, ад 24 верасня пасяліліся ў дворыку дзіцячага хоспіса. Гродзенскія мастакі іх размалявалі і апрацавалі ад дажджу і снегу. Так хоспіс будзе адукоўваць людзей і паляпшаць гарадскую прастору.

— Хацелася праектам паказаць, што нам ёсць чым ганарыцца. І гэта падарунак ад мастакоў нам — усім, хто будзе прыходзіць у каляровы дворык з дзецьмі, глядзець з вуліцы. І мне здаецца, гэта такая вельмі добрая гісторыя пра развіццё гарадской прасторы — калі можна нестандартна падыходзіць да гэтага, падгледзець у краінах, якія гэта робяць лепш, і сумясціць з тым патэнцыялам, з тымі мастакамі, якія ёсць у нас у горадзе, — кажа дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка.

Міні-праекту ўжо каля года. Стваральнікі выбралі з Чырвонай кнігі сем жывёл, якія сустракаюцца ў краіне радзей за ўсё. У плоскіх арт-аб'ектах вырашылі распавесці пра кнігу і праблемы не столькі сацыяльныя, колькі экалагічныя.

Сярод жывёл — вавёрка, алень, мядзведзь, рысь, барсук, воўк і зубр. Выразаць аб’екты дапамог Будаўнічы ліцэй. Мастакі разабралі аб’екты і загрунтавалі, каб захаваць ад дажджу і снегу. І зараз яны ўпрыгожваюць панадворак.

Гэты праект натхніў арганізацыю перайменаваць хоспіс.

— 19 верасня хоспісу споўнілася 11 гадоў. Мы думалі пра вынікі 10-гадовай працы. Па вопыцу калег з іншых хоспісаў іншых краін мы зразумелі, што ва ўсіх было імя. Сталі думаць, як назваць. Мы прыдумалі праект з жывёламі і нам здалося, было б правільным, каб Гродзенскі дзіцячы хоспіс насіў імя патрона Гродна. Цяпер мы — Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта. Мяркуем, што святы Губерт мог бы стаць аб’яднаўчым сімвалам для ўсяго горада, а не толькі турыстычнай сферы, — кажа Вольга Вялічка.


Святы Губерт сабраў сяброў і незвычайных звяроў у дворыку на Кірава


Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025