Новы дом размесціцца на скрыжаванні вуліц Валковіча і 1 Мая, паведамляе grodnonews.by.

Узводзіць яго ААТ «Гроднажылбуд» па тыпавым праекце. На цокальным паверсе будзе дастаткова месца для бытавой тэхнікі і інвентара. У двары досыць месцы, каб пасадзіць сад і кветкавыя клумбы, зладзіць для дзяцей гульнявую пляцоўку.

Да сядзібы ўжо падведзены інжынерныя сеткі. Дом абяцаюць здаць пад ключ у снежні, каб падабраная прыёмная сям’я магла адзначыць у ім навагоднія і калядныя святы.