Наста Трафімчык, беларускамоўная ультрамарафонка, “Гарадзенская беларусачка – 2017”. Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв’ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы – свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Калі я пачала размаўляць па-беларуску, адчула, як гэта моцна вылучае чалавека з натоўпу. Ужо не важна – мужчына там ці жанчына.

Адразу кшталту шоку ў людзей. Мова прыцягвае да цябе ўвагу, робіць заўважным. Спачатку бывае складана, але з часам надае больш упэўненасці. Некаторыя ўзгадвалі, што сказаць у маршрутцы “На наступным прыпынку, калі ласка” замест “На остановочке, пожалуйста” не з першага разу атрымлівалася. Быць беларускамоўным – гэта як квэст. Гэта выклік для сябе і выпрабаванне, што ты можаш і на што ты здольны.

Наста Трафімчык: "Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?"

Пра конкурс “Гарадзенская беларусачка” я даведалася з сеціва. Абвестка сканчалася пытаннем: “Можа, гэта ты?” Падумала – і сапраўды, можа, гэта я? Прайшла адбор і стала ўдзельніцай. Я не думала пра перамогу, проста атрымлівала кайф ад самога працэсу. Хацелася пражываць гэтыя моманты тут і цяпер.  Ад выніку сама была трохі ў шоку.

Наста Трафімчык: "Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?"

Што да прыгажосці, то яна для кожнага свая. Па мне, чым больш просты чалавек – тым прыгажэйшы.

Да бегу я таксама прыйшла праз мову, калі пазнаёмілася з беларускамоўным ультрамарафонцам Лявонам Анацкам. Спачатку бегала па некалькі кіламетраў у Пышках, а потым болей і болей. Калі прабегла першы паўмарафон, гэта стала для мяне адкрыццём. Выяўляецца, я магу! Наступным быў ультрамарафон на 12 гадзін і мае 67 кіламетраў. Сёлета бегла цэлыя суткі і адолела 127 кіламетраў.

Наста Трафімчык: "Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?"

Бег дае мне адказы на жыццёвыя пытанні. Калі не ведаю, што рабіць далей, ці ўзнікаюць нейкі складанасці, я – адразу ў красоўкі, апранаю форму і выбягаю. А калі бяжыш суткі, можна шмат што абдумаць.

Наста Трафімчык: "Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?"

Ды і проста я разумею, што магу бегчы. То чаму б мне не бегаць? Калі-небудзь у сталасці буду сядзець з унукамі, і яны спытаюць мяне пра жыццё. Як жа ім будзе сказаць, што я магла бы бегаць ультрамарафоны, але так гэтага і не зрабіла.

Наста Трафімчык: "Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?"


Валянціна Шоба: “Я – “прынцэса ў вежы” і не трэба мяне вызваляць


Алена Шчасная: “Я – архітэктар па жыцці”


Наста Яроцкая: “Я – галоўная гераіня свайго кіно”


Анжаліка Борыс: “Я дамаўляюся на парытэтах. Інакш – не саступлю”


Вольга Вялічка: “За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму”


Юлія Мінчанка: “Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы”


Вольга Гаўрылік: “Я – пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць”

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]