Ад 21 верасня пачалася падрыхтоўка да забудовы сквера на вуліцы Замкавай. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе на гэтым месцы з’явіцца комплекс з трох будынкаў, якія нагадваюць пабудовы, з гэтай вуліцы 100 гадоў таму.
Заказчыкам будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта ў цэнтры Гродна выступае ЗТАА «ТД-групп» — інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый pizza & coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркавання і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры. Зараз на будучай будаўнічай пляцоўцы паставілі агароджу.
У бліжэйшы час пачнуцца археалагічныя раскопкі. Ёсць верагоднасць, што пад скверам за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў знаходзяцца падмуркі 12 стагоддзя.Перад будаўніцтвам на тэрыторыі сквера высякуць 10 дрэў. Узамен інвестар ўжо высадзіў амаль у два разы больш зялёных насаджэнняў на вуліцы Савецкай, у скверы за помнікам Сакалоўскаму.
Раней на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака — каменны аднапавярховы будынак XVI стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў кіраўнік гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х гг. усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава падобныя да былых.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…