Фота: mininuniver.ru
Пракуратура г. Гродна выявіла парушэнні жыллёвага заканадаўства ў інтэрнатах, якімі валодае УЖРЭП Ленінскага раёна. Гэта 18 інтэрнатаў, у якіх зарэгістравана больш за 4300 чалавек. Выяўлены 217 людзей, якія зарэгістраваны, але не жылі ў інтэрнатах.
Сярод парушэнняў: часта ў інтэрнаты засялялі новых жыхароў, не здымаючы з уліку выбыўшых. У адным з інтэрнатаў лічыліся 50 асоб, якія былі зарэгістраваныя ў жылых пакоях, аднак там не пражывалі. У большасці выпадкаў дагаворы найму з імі не заключалі, плату за паслугі ЖКГ ім не налічвалі. Пры гэтым некаторыя з сем’ямі стаялі на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на падставе пражывання ў інтэрнаце. Адміністрацыя Ленінскага раёна не праводзіла штогадовае ўдакладненне дадзеных. Як вынік, людзей, якія страцілі права быць у чарзе, доўга не здымалі з уліку.
Па выніках праверкі старшыні адміністрацыі раёна і кіраўніку УЖРЭП пракурор горада ўнёс прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, пра што накіраваў адпаведную інфармацыю ў Гродзенскі гарвыканкам. Вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у суд пададзены пазоўныя заявы аб высяленні 9 грамадзян, 25 грамадзян знятыя з уліку ў інтэрнаце ў сувязі з рэгістрацыяй па фактычнаму месцы жыхарства. Праца па высяленні з інтэрнатаў працягваецца і ўзятая на кантроль пракуратуры г. Гродна.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…