У Гродне 22 верасня ў гонар Дня без аўтамабіля і Еўрапейскага тыдня мабільнасці прайшоў велапрабег па вуліцах горада. У мерапрыемстве HrodnaRovarFest прыняло ўдзел некалькі сотняў велааматараў.
Арганізатарам велапрабегу было грамадскае аб’яднанне «ВелаГродна», падтрымала акцыю Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Велапрабег па вуліцах Гродна закрыў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕНМ), які праходзіў у Беларусі з 16 па 22 верасня. У гэты перыяд актывісты «ВелаГродна» лічылі велапаркоўкі ў горадзе, глядзелі ці змянілася колькасць веласіпедыстаў у транзітных кропках горада, а таксама шукалі месца, дзе паніжалі бардзюры.