Наста Яроцкая — супрацоўніца ІТ-кампаніі, блогерка, лідарка меркаванняў. Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У Гродне я нарадзілася і вырасла. Кожнае лета скакала ў двары праз рызінку па 24 гадзіны на суткі. Бацькі шмат працавалі, і на тэатры і кіно часу бракавала. Напэўна, зараз я тое кампенсую і выходжу «ў горад» вельмі часта, ведаю ўсе новыя кавярні і цікавыя месцы.
Не лічу сябе блогерам, бо пішу толькі тое, што сама хачу. Сацыяльныя сеткі для мяне — свабода і магчымасць не залежаць ад колькасці пастоў, фаловераў і лайкаў. Гэта мой вольны час, які я хачу пражываць ідэальна.
Актыўная жыццёвая пазіцыя не залежыць ад таго, жанчына ты ці мужчына. Асабіста я — чалавек захоплены. Калі мне штосьці падабаецца, я так і пішу. Калі мяне стала чытаць шмат людзей, я зразумела, што магу выкарыстоўваць гэта на карысць. На маіх старонках з’яўляюцца і сацыяльныя пасты, і просьбы аб дапамозе. А вось платныя акцыі я не падтрымліваю. Фінансавую незалежнасць мне забяспечвае праца. Я не маю патрэбы ў заробку, які не па душы.
Я адчуваю сябе стоадсоткавай жанчынай. Па-першае, таму што я — мама і маю быць натхняльніцай для сваёй дачкі. Мне важна добра выглядаць, хоць мне і не ўдзёўбвалі культ прыгажосці ў дзяцінстве. Напэўна, гэта ад падлеткавых комплексаў. Калі няскладнае шчанятка ператварылася ў асобу, я адчула ўпэўненасць у сабе і захацела гэта пачуццё ўтрымаць. Ад іншых я такога не патрабую. Кожны можа жыць, як лічыць патрэбным.
У маёй мамы заўсёды была ідэальная чысціня ў доме. А я магу дазволіць сабе адкласці прыборку, калі стамілася ці проста не хачу. Я навучылася дазваляць сабе часам ленавацца. Магу з поўным кайфам правесці дзень у начнушцы, есці пры тэлевізары ці завісаць у тэлефоне.
Няма правільнага і няправільнага. Усё вельмі адносна.
Кожны чалавек — гэта цэнтр сусвету. Кожнае жыццё — як кіно. У маім фільме я — галоўная гераіня. Калі мне сябе шкада, я думаю: «У галоўнай гераіні цяжкія часы. Чорт, цікава, як яна з гэтай сітуацыі выблытаецца? Што там далей? Дзе папкорн?»
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…