Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне, паведамляе tvgrodno.by.
Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцягнення для падлеткаў.
Былыя вайскоўцы перажываюць і кажуць, што за будынкам не сочыць ні міліцыя, ні горад. А там часта збіраюцца падлеткі 10−15 гадоў, і чым яны там займаюцца, ніхто не ведае. Мясцовыя жыхары просяць там зрабіць нешта для дзяцей, прыбраць смецце, стварыць парк і зрабіць лаўкі.
У гродзенскім гарвыканкаме патлумачылі, што на плошчы былой вайсковай часткі з’явіцца новы мікрараён. Гэта прадугледжана Генпланам. Ужо прайшлі электронныя таргі па вызначэнні праектнай арганізацыі, якая будзе рабіць праект дэталёвай планіроўкі. Перамог «Гроднажылбуд». Дэталёвы план забудовы павінен быць гатовы да канца красавіка наступнага года. Пасля адбудзецца адкрытае абмеркаванне праекта.