22 верасня ў гонар Дня без аўтамабіля «ВелаГродна» пры падтрымцы Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама правядуць HrodnaRovarFest — велапрабег па вуліцах Гродна.
Паўдзельнічаць можа любы ахвочы з роварам. Арганізатары адзначаюць, што чакаюць на велапрабегу як аматараў, так і каманды ад розных кампаній, арганізацый, прадпрыемстваў і іншых калектываў горада.
Стартуюць веласіпедысты з плошчы Савецкай у 12:00. Маршрут каля 14 км: пл. Савецкая — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх памежнікаў - вул. Паповіча — вул. Вясновая — вул. Болдзіна — БЛК — вул. Дубко — вул. Дзяржынскага — пл. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Савецкая — пл. Савецкая.
Пасля фінішу ўдзельнікаў чакае забаўляльная конкурсная праграма з прызамі і падарункамі. Плануецца і дзіцячы заезд.
Велапрабег па вуліцах Гродна закрые Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ), які праходзіць у Беларусі з 16 па 22 верасня. У гэты перыяд актывісты «ВелаГродна» лічаць велапаркоўкі ў горадзе, глядзяць ці змянілася колькасць веласіпедыстаў у транзітных кропках горада, а таксама шукаюць месцы, дзе паніжаюць бардзюры.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…