СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы

Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, упраўленнем па Гродзенскай вобласці былі высветленыя абставіны атрымання цялесных пашкоджанняў Дзянісам Лук’янавым, піша n*.by. Следчымі былі апытаныя мужчына, яго сваякі, калегі і знаёмыя, а таксама супрацоўнікі органаў унутраных спраў і медыцынскія работнікі.

Мужчына сам распавёў, што падзеі, якія адбываліся на фестывалі 20 ліпеня, памятае цьмяна, фрагментамі. Да фестывалю і непасрэдна падчас яго ён выпіваў, ад чаго моцна ап’янеў. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі прыкладна, а 18:00, пасля чаго, а 19.37 праведзены медыцынскі агляд. Вынік — каля 3 праміле алкаголю.

Аднак следчыя не выявілі іншых асоб, якія сталі відавочцамі магчымага прымянення фізічнай сілы супрацоўнікамі міліцыі. Калі яго даставілі ў палатку з міліцыяй, там знаходзілася жанчына. Яна распавяла, што падчас яе знаходжання у палатцы, мужчына сядзеў на лаўцы і драмаў. У яе прысутнасці ніхто з супрацоўнікаў міліцыі да яго фізічную сілу і спецсродкі не ўжываў.

Таксама стала вядома, што дахаты мужчыны хуткая тройчы выязджала на выклікі, гэта было 8 і 9 жніўня. 9 жніўня Дзмітрый Лук’янаў быў шпіталізаваны.

Выявілася, што прыкладна 30−31 ліпеня мужчына пасля выхаду з кватэры знаёмай паслізнуўся і ўпаў на ягадзіцы на лесвіцы на першым паверсе пад’езда дома. Са слоў яго самога, ён паслізнуўся, і праехаў ягадзіцамі па прыступках.

Таксама стала вядома, паводле матэрыялаў праверкі, што падчас аўтафестывалю мужчына танцаваў у стане алкагольнага ап’янення перад дзецьмі і паказаў непрыстойны жэст. Адзін з наведвальнікаў штурхнуў яго ў плячо, ад чаго ён упаў на зямлю на спіну і затым яго працягнулі каля 15 метраў да работнікаў міліцыі. У сувязі з тым, што мужчына шмат чаго не памятае, ён не выключае, што сам памыляўся, хто менавіта нанёс яму ўдары.

Раніцай 8 жніўня і 9 жніўня ён тлумачыў медработнікам, што адчувае моцныя болі пасля бытавой траўмы копчыка. Ён паведаміў, што ўпаў 2 жніўня ў ваннай на слізкай плітцы дома на заднюю частку цела. У ходзе медагляду 8 жніўня фельчарам якіх-небудзь бачных цялесных пашкоджанняў на целе выяўлена не было, а 9 жніўня медыкамі дыягнаставаны ўдары і мужчына быў шпіталізаваны.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025