Універсітэцкі гарадок і квартал гмахаў. Што можа з’явіцца ў мікрараёне вуліц Дубко — Дзяржынскага — Пушкіна

На рабочай планёрцы ў Гродзенскім гарвыканкаме абмяркоўвалі перспектыўную забудову горада, прадугледжаную Генпланам. Як паведаміла галоўны архітэктар Гродна Вольга Барэйка, паводле вынікаў конкурсу перспектыву новай забудовы вызваленых тэрыторый мікрараёна Фолюш будзе вызначаць ААТ «Гроднажылбуд», які прыступіць да стварэння праекта дэталёвай планіроўкі.

«Гродносельпроект» прадставіў эскізную прапанову дэталёвай планіроўкі тэрыторыі ў раёне вуліц Дубко — Пушкіна — Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага. Для горадабудаўніцтва гэта складаная тэрыторыя, таму яе асваенне прапануецца падзяліць на этапы, піша grodnonews.by.

На скрыжаванні - студгарадок.

Праекціроўшчыкі «прывязалі» яго да скрыжавання вуліц Дубко і Дзяржынскага. Там, дарэчы, ужо будуецца інтэрнат для студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Прадугледжаная спартыўная зона студгарадка. Як мяркуюць праекціроўшчыкі, сталовай тут не будзе. Пасля аналізу працы такіх аб’ектаў у студэнцкіх гарадках Мінска высветлілася, што гэтыя ўстановы грамадскага харчавання там не запатрабаваныя ў той меры, як хацелася б. Але невялікі спартыўны комплекс будзе.

У шматпавярхоўцы — убудаваны дзіцячы сад. На пустцы ўздоўж вуліцы Дубко насупраць «OldCity» плануецца будаўніцтва жылога комплексу. Ён зойме каля 80 000 квадратных метраў. І будзе такім жа, як пабудаваны мікрараён Пралетарская — Шчорса і жылы комплекс з вышынных дамоў на вуліцы Лідская, якія разлічаны на пражыванне каля 4 000 чалавек.

На другім этапе забудовы прадугледжаны знос гаражных блокаў, а на завулку Дзяржынскага жыллё будзе ўзводзіцца на тэрыторыі таксапарку. Там таксама прадугледжаны паркінгі.
На нарадзе адбыўся абмен думкамі аб неабходнасці будаўніцтва ў гэтым жылым комплексе дзіцячага саду. Па досведу мікрараёна Пралетарская-Шчорса вырашылі не будаваць. Там планаваўся ўбудаваны дзіцячы сад, але, улічваючы вынікі грамадскага абмеркавання, яго не пабудавалі. Прагучала іншая прапанова: аддаць плошчы на ​​першых паверхах дамоў прыватнаму інвестару, які пажадае размясціць там убудаваны дзіцячы сад.

На папярэдняй нарадзе ў гарвыканкаме разглядалі праект дэталёвай планіроўкі ў раёне Панямунь, Румлёўскага праспекта, які таксама распрацаваў інстытут «Гроднасельпраект». Да яго было выказана нямала заўваг, паколькі гэта ўезд у Гродна з боку Мінска, прымыканне да М-6 і мікрараёну на вуліцы Лідская. У сувязі з гэтым была створана рабочая група, якая і здыме пытанні, якія ўзніклі да праекціроўшчыкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024