Кляшчы зноў прачнуліся і сыдуць у спячку толькі ў снежні

У канцы жніўня-верасня назіраецца другі пік актыўнасці іксодавых кляшчоў, ён можа працягвацца да кастрычніка. З нашым кліматам сыдуць спаць яны ў снежні.

За 8 месяцаў 2019 года 3587 чалавек з Гродна і раёна звярнуліся па медыцынскую дапамогу з нагоды прысмоктвання кляшчоў. Гэта на 10,4% больш, чым за ў мінулым годзе. Больш за ўсё выпадкаў прысмоктвання — у лясах Капцёўскага (402), Падлабеньскага (304), Сапоцкінскага (177), Парэцкага (163), Азёрскага (166), Гожскага (175) сельвыканкамаў. У большасці прысмоктванні адбывалася ў лясах, лесапаркавых зонах, на дачах, на дваровых тэрыторыях.

Для прафілактыкі спецыялісты рэкамендуюць прадухіліць кантакты з кляшчом. А ў выпадку прысмоктвання — хутка і правільна яго выдаліць. Неабходна выкарыстоўваць рэпеленты, аглядаць вопратку і адкрытыя ўчасткі цела. Калі клешч прысмактаўся, яго неабходна выдаліць, месца прысмоктвання апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам. На працягу 72 гадзін трэба звярнуцца ў паліклініку да ўрача-інфекцыяніста або тэрапеўта.

Можна выкарыстоўваць прышчэпкі супраць клешчавога энцэфаліту. Вакцынацыю рэкамендуецца пачынаць восенню ці ўзімку, каб сфармаваць імунітэт да вясны. Платна яе можна зрабіць у паліклініцы пасля кансультацыі ў лекара. Таксама для прафілактыкі Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па заяўцы правядзе апрацоўку тэрыторыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025