У мінулым годзе ў Гродне ўтварылася майстэрня «Захавальнікі гісторыі». Майстры ўжо завяршылі поўную рэстаўрацыю і пераабсталяванне Barkas B1000 пад яркі фуд-трак, цяпер працуюць над чарговым праектам і ўжо паспелі пераехаць у больш прасторныя памяшканні. Паралельна «захавальнікі», як самі сябе называюць ўдзельнікі майстэрні, працуюць над інавацыйным праектам: мадэрнізацыяй любога камерцыйнага транспарту ў электрамабіль. На пачатковым этапе гродзенцы шукаюць інвестараў, піша autogrodno.by. Абяцаюць вярнуць інвестыцыі праз 12 месяцаў і 30% гадавых.
Са сваёй ідэяй яны прыйшлі на выставу «Еўрарэгіён Нёман», якая праходзіла ў нядаўнюю пятніцу.
— Мы прапануем перавод любога камерцыйнага транспарту з рухавіком унутранага згарання на электрычную цягу. Перш за ўсё мы гатовыя мадэрнізаваць аўтамабілі «Газэль» і «Газэль Next». На нашых кампанентах кошт мадэрнізацыі складае парадку 15 000 беларускіх рублёў. Гэта акупнасць за 1−2 гады эксплуатацыі ў гарадскіх умовах, — кажа Зміцер Марэцкі, адзін з удзельнікаў праекту.
На думку «захавальнікаў», на іх кампанентах мадэрнізаваныя аўтамабілі будуць мець запас ходу каля 200 км і зараджацца ад сеткі ў 220 В праз 7 часоў (1 гадзіну ад «хуткай» зараднай станцыі ў трохфазнай сетцы). Грузападымальнасць мадэрнізаваных аўтамабіляў практычна не пацерпіць.
Першы вопытны ўзор «захавальнікі» хочуць паказаць у канцы 2019 года. А пакуль шукаюць інвестараў.
— У ідэальным выпадку мы разглядаем інвеставанне на суму ад 60 000 беларускіх рублёў. Магчыма суінвеставанне. Праз 12 месяцаў мы зможам выканаць поўнае вяртанне інвестыцый і дадатковых 30% гадавых, — кажа суразмоўца.
Кантакты «Захавальнікаў гісторыі»:
+375 292 868 077
[email protected]