Навіны

Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне

У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру — і гэта выглядае цікава.

Сярод іх — мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя.

На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, паесці ля фудтракаў, паслухаць мясцовыя калектывы і Ларысу Грыбалёву. Яна сказала, што выбрала для выканання песню «Позвони», таму што яна звязаная з сырам.

Больш за ўсё людзей збіралі дэгустацыі. Людзей нават прасілі не пхацца, інакш пагражалі перапыніць дэгустацыю. Скончыўся фестываль выступам Макса Барскіх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025