Напярэдадні Дня горада ў Гродне адкрылі «Маўглі парк» і адзіны ў Беларусі музей вузлоў. Новае месца для актыўнага адпачынку — у лясным масіве па вуліцы Кабяка, піша grodnonews.by.
У парку можна пратэставаць вяровачныя трасы трох узроўняў складанасці з самымі рознымі перашкодамі, 11-метровы скаладром і яго розныя варыяцыі ў выглядзе кубікаў і ўсходаў, а таксама палігон для лазертага. Праверыць сябе на спрыт і проста пацешыцца могуць як дзеці, так і дарослыя. А складаны рэльеф скаладрома не прымусіць сумаваць і прафесійных скалолазов. Поўная бяспека на тэрыторыі парку забяспечваецца вопытнымі інструктарамі і прафесійнай страхоўкай.
Важнай асаблівасцю новага парку стаў адзіны ў Беларусі музей вузлоў, актыўны ўдзел у стварэнні якога прыняў Аляксандр Карпаў, які ўвайшоў у склад першай беларускай экспедыцыі на Паўночны полюс. Больш за 200 відаў вузлоў рознай складанасці і прыналежнасці размешчаны ўнутры вежы скаладрома з першага па чацвёрты паверхі: змяіны, кінжальны, пірацкі, акадэмічны, пятля краба, турэцкі вузел-талісман… Дарэчы, у музеі пра іх не проста раскажуць і пакажуць, але і некаторыя нават навучаць завязваць.
— Гэта музей аднаго з самых старажытных вынаходстваў чалавецтва. Вузлы — гэта гісторыя. Самыя старажытныя былі выяўленыя ў Фінляндыі, яны адносяцца да каменнага веку. Вузлы дапамагалі людзям рабіць розныя прыстасаванні для працы і іншага. Яны патрэбныя ўсюды і па гэты дзень іх працягваюць вынаходзіць і завязваць. Вось дзеці завязваюць красоўкі так званым «банцікам», а па гісторыі гэты спосаб завецца падвойным рыфавым вузлом. Яго вынайшлі маракі для расцяжкі і хуткага адпускання ветразяў. Мы паспрабавалі адлюстраваць тут усю разнастайнасць вузлоў: містычныя, славянскія, марскія, рабочыя, альпінісцкія… Думаю, што дзецям і дарослым гэта будзе вельмі цікава, — адзначыў Аляксандр Карпаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…