Беларусь стала першай на інклюзіўным конкурсе прыгажосці «Неўская краса», які праходзіць у Піцеры. Нашу краіну прадстаўляла Аксана Якуцевич, якой гродзенцы дапамаглі сабрацца на конкурс. Фінал прайшоў 13-га верасня.
— Беларусь -мы першыя !!! Ледзі Неўская Краса-2019. Дзякуй усім, хто ў мяне верыў. Усё атрымалася! І гэта — наша агульная перамога! — напісала Аксана ў фэйсбуку.
У конкурсе бралі ўдзел 27 дзяўчат. З выпрабаванняў былі відэавізітка, танец, выхад у нацыянальным строі, конкурс пытанняў ад журы, выхад у вячэрніх сукенках і ў капелюшах ад дызайнера Ганны Міхайлавай. У склад журы ўвайшлі арганізатары, мясцовыя ўлады і стылісты. Аксана стала «Ледзі Неўская Краса-2019». «Міс Неўская Краса-2019» стала Іна Анненкава з Балкарскай рэспублікі.
Аксане дапамаглі сабрацца гродзенцы, у тым ліку агенства «На Ура», «EmiRomani», «Белавія». Раней яна казала, што едзе толькі за перамогай, каб потым ажыццявіць мару — займацца мадэлінгам або рэкламаваць касметыку.
Конкурс «Неўская краса» праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Удзел у конкурсе могуць прыняць дзяўчаты і жанчыны, якія перасоўваюцца на інваліднай калясцы. Паглядзець трансляцыю можна тут.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…