На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме — Шчучыншчыне, піша grodnonews.by.
— Сёння рэкорд атрымаўся сімвалічным, я не палепшыў час, але гэта мяне не хвалюе. Усе перамогі яшчэ наперадзе. А сённяшні выступ ад душы прысвячаю Гродну ў яго 891-ы дзень нараджэння. Падтрымка, якую аказвалі мне госці свята, парадавала, я яе сапраўды адчуваў. Зараз я рыхтуюся да чэмпіянату Еўропы па гіравым спорце, які адбудзецца праз месяц. Шчыра прызнаюся, нягледзячы на спартовы досвед, кожны раз перад выступам хвалююся, але гэта дапамагае трымаць сябе ў тонусе, — падзяліўся Яўген.
Яўген распавёў, што гіру, з якой ён выступаў, прыйшлося зрабіць на замову, таму што такія гіры не выпускаюць.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…