Навіны

«Зробім восень цёплай разам». Крама «Лёля» абвяшчае конкурс работ з воўны

З нагоды свайго трэцяга дня нараджэння і Міжнароднага дня фельтмейкера майстры з крамы «Лёля» ладзяць конкурс на самую цікавую рэч з воўны «Цёплая восень». Пераможцаў чакаюць прызы, сярод якіх будуць падарункавыя сертыфікаты, карысныя рэчы і сувеніры. Конкурс пройдзе ад 10 верасня да 3 кастрычніка.

Каб паўдзельнічаць, трэба зрабіць рэч з воўны у тэхніцы сухога ці мокрага лямцавання, прынесці яе ў крамку, дзе будзе аргаізавана выстава лямцаваных вырабаў. Можна таксама прынесці рэч, зробленую раней.


Крама як публічная прастора. У краме «Лёля» культурны «дзвіж» стане рэгулярным


Конкурс прымеркавалі да дня народзінаў «Лёлі», які адзначаюць у першы дзень кастрычніка. Вынікі будуць падведзены 3 кастрычніка, у Міжнародны дзень фельтмейкера.

Арганізатары абяцаюць некалькі намінацый і шмат прызоў. Можна будзе выйграць карысныя рэчы — падарункавыя сертыфікаты на тавары для рукадзелля, настольную лямпу ці набор мёду. Нехта з пераможцаў атрымае магчымасць паўдзельнічаць у трансфармацыйнай гульні ці ў фотасесіі з коньмі. Самых малодшых майстроў і майстрых чакаюць смачныя пернікі ў выглядзе авечак.

Рэдакцыя Hrodna.life падарыць пераможцам свае фірмовыя кубкі і раскажа пра ўдзельнікаў конкурса ды іх цікавыя вырабы.

Натхняйцеся і зробім восень цёплай разам!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025