Konrad Kopycki, swietokrzyskie2019.pl
Дэпутаты гарадскога савета Скаржыска-Каменнай (Свентакшыскае ваяводства, паўднёва-усходняя Польшча) вырашылі, што іх горад павінен мець новага пабраціма — ім стане Гродна. Пра гэта паведаміў сайт Echo Dnia.
У Скаржыска ўжо ёсць чатыры гарады-пабрацімы — Стафард у Вялікабрытаніі, Жмерынка ва Украіне, Каварна ў Балгарыі, Фрэнклін Парк у ЗША. Дагэтуль самае інтэнсіўнае супрацоўніцтва польскі горад меў са Жмерынкай.
Палякі плануюць праводзіць з Гродна моладзевыя і культурныя абмены, праграмы абмену досведам па працы гарадскіх службаў і ўрбаністычнага планавання.
— У Гродне выдатны парадак у горадзе, мы можам ад іх некаторым рэчам павучыцца, — сказала чыноўніца гарадскога савету Малгажата Невядомска.
Скаржыска-Каменна гэта цэнтр павету — адпаведнік беларускага райцэнтра. Там жыве 47 тысяч чалавек.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…