Хлопец зніклай 15-гадовай дзяўчынкі з Гродна таксама знік

Хлопца зніклай 15-гадовай дзяўчынкі з Гродна, 17-гадовага Яўгена Рукшу, таксама аб’явілі ў вышук. Ён сышоў з дома 8 верасня, на дзень раней за Дыяну. Закаханых падлеткаў шукаюць ужо другі раз: да гэтага яны больш за тыдзень жылі ў лесе, але потым вярнуліся дадому самі. Тады яны збіраліся хавацца да 18-годдзя Дыяны, але зразумелі, што недастаткова абдумалі планы.

Як паведамляе Пошукава-ратавальны атрад «ЦентрСпас», Яўгена Вячаслававіча Рукшу, 15.01.2002 г. н. (Гродзенская вобл., в. Магіляны), шукае Бераставіцкае РАУС.

Прыкметы: на выгляд 16−18 гадоў, хударлявы, вочы блакітныя, рост 175 см. Быў апрануты ў светла-блакітныя джынсы, белую майку, белыя красоўкі.

8 верасня 2019 года ён пайшоў з дому па месцы жыхарства і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома.

Інфармацыю пра яго просяць паведамляць па тэлефонах: (8015−11) -2−18−42, або 102 (міліцыя) або + (37 533) 622 45 20, +375 (29) 701−87−23 (ПРА «ЦентрСпас»).

Падзяліцца
Меткі: пошук

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025