У Гродне каля дзіцячага садка затрымалі эксгібіцыяніста. Ён завабліваў дзяцей шышкамі

12 верасня ў АДС Кастрычніцкага РАУС паступіла паведамленне, што паблізу аднаго з дзіцячых садкоў невядомы мужчына дэманструе непаўналетнім палавы орган. Да прыезду міліцыі падазраваны ўсё яшчэ знаходзіўся там.

«Мужчына 1967 года нараджэння хаваўся за кустамі, кідаў у дзяцей шышкі, а калі тыя падыходзілі да яго, то дэманстраваў палавы орган і здзяйсняў непрыстойныя маніпуляцыі пры дапамозе рук,» — распавёў начальнік ОУР Кастрычніцкага РАУС горада Гродна падпалкоўнік міліцыі Юрый Пазняк.

Геніталіі мужчыны бачылі не толькі дзеці, але і мясцовая жыхарка, якая праходзіла міма дзіцячага садка. Выхавацелька адвяла дзяцей далей і патэлефанавала міліцыянту, які бываў у дзіцячым садку і пакінуў кантактныя дадзеныя. Мужчыну затрымалі.

Як паведамілі ў УУС, падазраваны ўжо меў крымінальнае мінулае: быў судзімы за злачынства на сэксуальнай глебе. У 2019 годзе неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.

У дачыненні да мужчыны 1967 года нараджэння следчы камітэт распачаў дзве крымінальныя справы па частцы 1 і 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025