Гродзенскія валанцёры паведамляюць, што каля Пункта часовага ўтрымання жывёл па вуліцы Дамброўскага 12 верасня знойдзены трупы жывёл, некаторыя з іх з аброжкамі. У дзяржаўнай арганізацыі заяўляюць, што гэта не іх дзеянні.
«Мы атрымалі інфармацыю ад чалавека, які сістэматычна выгульвае сабаку ў лесе на Дамброўскага, — распавядае валанцёрка Дар’я Рашэтнікава. — Каля Пункта часовага ўтрымання жывёл стаіць смурод ад трупаў жывёл. Ёсць коткі і сабакі ў аброжках. Трупы ляжаць некалькі метраў ад плота арганізацыі. Пытанне: адкуль такая колькасць забітых жывёл каля сцен арганізацыі, якая займаецца адловам і знішчэннем жывёл?».
У пункце часовага ўтрымання жывёл Hrodna.life распавялі, што трупы жывёл яны не маюць права выкідаць на вуліцу. Усе трупы яны вывозяць у спецыяльную яму для ўтылізацыі. «Гэта сапраўды не нашы жывёлы, у нас ўсё правяраецца», — адзначылі ў арганізацыі.
Валанцёры звярнуліся ў міліцыю.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…