Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала для DW паходжаньне яго аўтамабіля Tesla. Раней Ілан Маск абверг словы кіраўніка дзяржавы аб падораным яму электрамабілі, піша s**boda.org.
Прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант у камэнтары карэспандэнту DW пацьвердзіла ў аўторак, 10 верасьня, што ў аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі ёсьць Tesla. На пытаньне, адкуль гэтая машына зьявілася, Натальля Эйсмант адказала, што Tesla ў яго «з заводу».
Даць інфармацыю пра тое, хто і з кім катаецца на электрамабілі, прэс-сакратар не змагла:
«Ведаю дакладна, што пэрыядычна Аляксандр Рыгоравіч выпрабоўвае яе на хуткасьць. А аднойчы нават разабраў часткова, каб паглядзець, як яна працуе; як батарэя да дна мацуецца, ну і гэтак далей».
Сама Натальля Эйсмант на Tesla ня езьдзіла.
Бізнэсовец і вынаходнік Ілан Маск у Twitter адказаў на пытаньне аб тым, ці праўда ён дарыў машыну Tesla Аляксандру Лукашэнку, як той заявіў 2 верасьня.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…