Самы вялікі ў краіне рэгіянальны гандлёва-забаўляльны комплекс Triniti здадзены ў эксплуатацыю. Фактычна гэта азначае, што арандатары ўжо пачынаюць рамонтныя працы і ўстаноўку тэхналагічнага абсталявання ў сваіх гандлёвых памяшканнях. Да запланаванага адкрыцця ГЦ рыхтуюць па частках.
На дадзены момант у эксплуатацыю ўведзена больш за 32 000 квадратных метраў гандлёва-забаўляльнага комплексу з 82 000, а таксама 27 000 квадратных метраў двухузроўневага паркінга. У наступным месяцы здадуць яшчэ 33 000 метраў трохузроўневай аўтамабільнай стаянкі. Акрамя гэтага, да канца 2019 года да ўнутранага аздаблення будзе гатовы і бізнес-цэнтр комплексу.
«Нас часта называюць «самым вялікім гандлёва-забаўляльным комплексам краіны». А мы заўсёды з асцярогай ставімся да такога вызначэння. Часцяком самі гандлёвыя аб’екты блытаюцца з плошчамі і не могуць адназначна назваць свае метражы. Мы надаем перавагу фармулёўцы «самы вялікі рэгіянальны гандлёва-забаўляльны комплекс». Хоць у топ-3 самых буйных і шматфункцыянальных цэнтраў Беларусі мы, без сумневу, ўваходзім «, — сказаў дырэктар ТРК Triniti Яўген Саўчук.
Triniti — незвычайны для рэгіёнаў праект. Яго бюджэт складае больш за 120 млн еўра. Крамы, рэстараны і забаўляльныя кропкі разам з паркоўкамі і прылеглымі тэрыторыямі размесцяцца амаль на 11 гектарах. Аналітыкі прагназуюць наведвальнасць больш за 25 000 чалавек на дзень.
Пасля поўнага ўводу ў эксплуатацыю, запланаванага на наступны год, у рамках комплексу адкрыюцца гандлёва-забаўляльны цэнтр, два шматузроўневых паркінга на 2100 машынамесцаў і высокі офісны будынак. Гродзенскі гандлёва-забаўляльны комплекс прывядзе ў рэгіён вядомыя еўрапейскія брэнды, а на фудкорце Triniti размесцяцца больш за 20 устаноў грамадскага харчавання.
Лядовая арэна і кінатэатр адкрыюцца з другой часткай комплексу. Аднак і «першая чарга», хоць яна і складзе менш, чым 30% ад усёй зоны шопінгу, стане самым вялікім гандлёвым аб’ектам Гродзенскай вобласці, абагнаўшы цяперашняга лідэра на некалькі тысяч квадратных метраў.
[aesop_gallery id="142 630″ revealfx="off" overlay_revealfx="off"]
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…