Падчас Дня горада і фестываля Lidbeer у Лідзе ўрачыста адкрылі помнік Гедыміну. Мясцовыя ўлады лічаць, што ён стане важным гарадскім аб’ектам і пачатковай кропкай для экскурсій, а таксама дадасць новым пакаленням цікавасці да гісторыі.
Скульптура зроблена з бронзы, важыць 2,5 тоны. Выраблялі яе ў Мінску. Аўтары скульптуры — мастак і скульптар родам з Ліды Сяргей Аганаў і скульптар Вольга Нячай. Сяргей кажа, што помнік быў своеасаблівай данінай роднаму гораду.
— Гэта для мяне родны горад, — кажа ён пра Ліду. — Тут жывуць мае бабуля і дзядуля. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне з’явілася магчымасць штосьці зрабіць для свайго горада. І атрымалася, што я аддаў даніну гораду, які вельмі люблю.
Сяргей кажа, што працаваць было вельмі камфортна, была добрая супраца з мясцовымі ўладамі.
— Манументальная скульптура — вельмі няпросты і дарагі занятак. Нам выпаў неверагодны шанец паставіць помнік за прыватныя грошы — гэта рэдкая сітуацыя ў Беларусі. Праект такога маштаба, такая арганізацыя — для мяне гэта свайго рода цуд, — кажа Вольга Нячай.
Спонсарам помніка стала кампанія «Белтэкс оптык».
— Галаўны офіс фірмы знаходзіцца ў Вільні. Гедымін — знакавая фігура і для Літвы, і для Беларусі. Таму было прынята рашэнне пра поўнае фінансаванне праекта. Помнік атрымаўся цудоўным, — кажа Алег Матусевіч, дырэктар фірмы.
На адкрыццё завіталі актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля адкрыцця наведвальнікі доўга не разыходзіліся і фатаграфаваліся на фоне помніка.
Гедымін — вялікі князь Літоўскі (1316−1341), падчас кіравання якога тэрыторыя ВКЛ павялічылася ўдвая, лічыцца заснавальнікам Ліды: ў 1323 годзе ён пачаў будаўніцтва Лідскага замка.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…