На Ажэшкі з 7 верасня адкрылася кавярня “Атмасфера”, якая дае магчымасць наведвальнікам перанесціся ў кавярні-салоны Заходняй Еўропы першай паловы 20 стагоддзя.

Разыначка ўстановы – рамантычная атмасфера мінулага дзякуючы вінтажнаму інтэр’еру. Уладальнікі кавярні – гродзенцы-калекцыянеры рэчаў 19-20 стагоддзяў. Кожная рэч або прадмет у інтэр’еры мае сваю гісторыю. Сярод іх люстэркі, крэслы, карціны і многае іншае: тыя рэчы, якія яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму былі ва ўстановах Італіі або Францыі.

У меню ёсць гарачыя і халодныя напоі, а таксама алкаголь.

Адрас: вул. Ажэшкі 33 (каля крамы “Домашний”).

Час працы ў буднія з 8:00 да 22:00. У выхадныя з 10:00 да 23:00.
На Ажэшкі адкрылася вінтажная кавярня "Атмасфера"

На Ажэшкі адкрылася вінтажная кавярня "Атмасфера"
На Ажэшкі адкрылася вінтажная кавярня "Атмасфера"

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]