«Дзеці гуляюць на паркоўцы». Што жыхары Альшанкі думаюць аб стварэнні парку ў мікрараёне

Каардынатар кампаніі «Наша Альшанка» Яўген Дудкін збірае подпісы за стварэнне парку ў мікрараёне. Яго прапануюць назваць у гонар людзей, чые імёны носяць вуліцы ў Альшанцы. 4 верасня Яўген выйшаў, каб сабраць подпісы і даведацца, што людзі думаюць пра гэтую ініцыятыву. За паўтары гадзіны ўдалося сабраць больш за 100 подпісаў.

— Нам вядома, што ўлады спынілі будаўніцтва горада ў Альшанцы. Маўчаць дэпутаты і ўлады пра тое, калі і што будзе дабудавана. Напрыклад, з-за ўвядзення ў эксплуатацыю вялікай школы адмоўлена ў будаўніцтва дзвюх запланаваных. Таму мы, жыхары Альшанкі, бачым паўтор сітуацыі 2018 года, калі на месцы для будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў улады могуць пабудаваць жыллё, як на месцы для паліклінікі пабудавалі шматпавярховы дом, што не прадугледжана планам.

Па-другое, у Альшанцы не хапае паркаў і сквераў. Па-трэцяе, сам дэпутат аблсавета Анатоль Урублеўскі, дырэктар УКБ Гродна, падчас сустрэч з выбаршчыкамі ў лютым 2018 года абяцаў у рамках перадвыбарнай праграмы зрабіць парк. Таму лічым мэтазгодным зрабіць парк там, дзе не будзе будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў, што зможа палепшыць экалагічны стан, а таксама не павысіць шчыльнасць жыхароў, — кажа Яўген.


На Альшанцы хочуць стварыць скверы і паркавыя зоны імя Агінскага і Орды


Жыхары самі падыходзілі і ахвотна падпісваліся. Некаторыя бралі бланкі, каб сабраць подпісы ў сваіх знаёмых. Многія ўжо чыталі пра гэтую ідэю ў сацсетках. Кажуць, парку сапраўды не хапае — прыходзіцца выязджаць шпацыраваць у цэнтр, у парк Жылібера, а з дзецьмі гэта зрабіць складана. Яны прапаноўвалі і свае ідэі: напрыклад, усталяваць у парку вулічныя трэнажоры.

— Навошта ў гэтым месцы парк? Дзеці маленькія ёсць, таму парк не пашкодзіць. Калі штосьці далей будзе прасоўвацца, то можна і пазмагацца за парк. Таму што для дзяцей тут… ну, як бы пляцоўкі ёсць, але нічога такога зялёнага няма. Мы адпачываем на пляцоўках, дзесьці ў горад выязджаем, дзесьці ў лес выязджаем, як калі. Тут асабліва няма куды схадзіць. Таму мы за парк, — кажа Сяргей.

— Дзецям каб быў парк. Няхай дзеці гуляюць. Раён хоць развіваецца, расце. У нас двое дзяцей — 8 гадоў і 2 гадкі. Мы выязджаем у цэнтр, у парк Жылібера. Тут наогул нідзе не гуляем. Вось, абышлі з сынам наш «сектар», як мы яго называем, першы. На горку ходзім зімой каля дзіцячай амбулаторыі, — кажа Вольга.

— Я жыву ў гэтым доме. Вельмі шмат людзей, паркоўка. Зеляніны не хапае.

— А як вам ідэя назваць парк у гонар людзей, чыімі імёнамі названыя вуліцы ў Альшанцы?

— Чаму не? Мне ўсё роўна, праўда. Ідэя нядрэнная. Стварэнне парку — наогул шыкоўная ідэя, — кажа Павел.

Некаторыя жыхары казалі, што ўсё ж такі паліклініка на гэтым месцы дапамагла б ім больш. Таму што амбулаторыя «праблем не вырашае». А бывае яшчэ складаней — аналізы трэба здаваць у адным месцы, а ехаць за рэзультатмі ў іншае. Некаторыя турбаваліся за людзей, якія чакаюць сацыяльнага жылля — маўляў, лепш бы тут пабудаваць яшчэ адзін жылы будынак. Але большасць выступала за парк.

А можа скейтпарк?

— Дзеці на паркоўцы гуляюць, — абураецца мясцовая жыхарка. — Яны катаюцца на роліках, на скейтбордах — вельмі зараз папулярна. Але ім няма дзе катацца.

Падлеткі пацвярджаюць — парк ім не надта патрэбны, а вось скейт-парк яны вельмі хочуць.

— Рампы, парэнчы — і ўсё, — кажуць хлопцы пра тое, што ім трэба ў парку. — Падобны парк закрылі гады два таму. Катаемся каля школы або на Савецкай. Гэта не асабліва небяспечна — там няма дзе разагнацца нармальна.

На пытанне аб траўмах хлопцы паказваюць сцёртыя каленкі і сінякі. «Быў бы скейт-парк, столькі не было б, таму што дарога роўная — ведаеш, куды едзеш. Уваход будзе толькі з абаронай, шлемам, будзе размінка», — кажа Эрык.

За паўтары гадзіны сабралі больш за 100 подпісаў. Яшчэ 80 сабралі праз электронную петыцыю. На гэтым тыдні дакументы пойдуць да дэпутатаў гарсавета, аблсавета і ў гарвыканкам. 10 верасня ў 18.00 у «Цэнтры гарадскога жыцця» пройдзе сустрэча з тымі, хто падпісаўся і цікавіцца тэмай.

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024