spyur.am
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 327 «Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў». Дакумент рэгулюе парадак кампенсацыі ўласнікамі выдаткаў на павышэнне энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Згодна з Указам, рашэнне аб правядзенні названых мерапрыемстваў на добраахвотнай аснове прымае агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання, калі за яго прагаласавалі ўласнікі, якія валодаюць больш чым дзвюма трацінамі галасоў. Прадугледжваецца, што ў фінансаванні энергаэфектыўных мерапрыемстваў магчымы долевы ўдзел бюджэту і ўласнікаў, а таксама прыцягненне на гэтыя мэты іншых крыніц, у тым ліку пазыкі ў міжнародных крэдытна-фінансавых арганізацый.
Уласнікі будуць кампенсаваць затраты толькі пасля завяршэння работ па павышэнню энергаэфектыўнасці дамоў. Памер кампенсацыі будзе вызначацца прапарцыянальна долi кожнага ўласніка ў агульнай плошчы жылых і (або) нежылых памяшканняў.
Уласнікі нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы, будуць кампенсаваць кошт у поўным памеры штомесяц роўнымі долямі на працягу 3 гадоў, для ўладальнікаў жылых памяшканняў - у памеры не менш за 50% ад затрат штомесяц роўнымі долямі на працягу 10 гадоў. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дадзена права падаўжаць да 15 гадоў тэрмін кампенсацыі выдаткаў сацыяльна ўразлівымі і малазабяспечаным грамадзянам.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…