Навіны

Давядзенне да самагубства. Генпракуратура прымусіла СК распачаць справу праз год пасля смерці салдата ў Слоніме

Салдат тэрміновай службы Аляксандар Арлоў загінуў у слонімскай частцы ў верасні 2018 года. Толькі цяпер Генпракуратура скасавала адмову СК на завядзенне крымінальнай справы і распачала справу па ч. 1 арт. 145 Крымінальнага кодэкса «Давядзеньне да самагубства».

Аляксандар Арлоў паходзіў зь вёскі Краснае Карэліцкага раёну, піша s**boda.org. У войска пайшоў у 2017-м, служыў майстрам абслугоўваньня акумулятарных батарэй у адным з батальёнаў 11-й асобнай мэханізаванай брыгады ў Слоніме. У ліпені 2018-га прыяжджаў у звальненьне дадому. 5 верасьня 2018 году Мінабароны апублікавала паведамленьне пра ягоную сьмерць.

«5 верасьня ў адной з вайсковых частак Слонімскага гарнізону ўчыніў суіцыд шараговец Арлоў А.В., — гаварылася ў афіцыйным паведамленьні Мінабароны. — Вайскоўцу 20 гадоў, да заканчэньня службы яму заставалася крыху больш за паўгода. Папярэдне: прычына суіцыду абумоўленая асабістымі абставінамі і не зьвязаная з праходжаньнем вайсковай службы. Па гэтым факце праводзіцца праверка Сьледчым камітэтам, у вайсковай частцы працуе камісія Міністэрства абароны».

Пахаванне Аляксандра Арлова, 7 верасня 2018 года

З афіцыйнай вэрсіяй сьмерці Аляксандра Арлова адразу не пагадзіліся ягоныя родныя. Перад пахаваньнем яны сфатаграфавалі цела; на здымках відаць шматлікія пашкоджаньні. У тым ліку падвойная стангуляцыйная баразна на шыі. Маці Аляксандра Вольга напісала заяву ў Сьледчы камітэт і стала чакаць завядзеньня справы. Праверку спачатку праводзіў мясцовы СК, затым абласны, потым цэнтральны.

22 траўня 2019 году сьледчы ў асабліва важных справах Цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту С. Баланоўскі пастанавіў адмовіць у завядзеньні крымінальнай справы па факце сьмерці Аляксандра Арлова. Жанчына з дапамогай юрыстаў падала позву ў суд і скаргу ў Генэральную пракуратуру. Адказ з апошняй прыйшоў напярэдадні гадавіны сьмерці сына.

«Генэральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь разгледжана ваша скарга на пастанову аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы, вынесенае 1.07.2019 Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па выніках дадатковай праверкі па факце гібелі вашага сына Арлова А.В., — гаворыцца ў лісьце з Генпракуратуры. — Пасьля вывучэньня матэрыялаў праверкі гэтая пастанова 29.08.2019 мной адменена і заведзена па факце гібелі Арлова А.В. крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкулу 145 КК „Давядзеньне да самагубства“…»

Крымінальная справа перададзеная ў Сьледчы камітэт для расьсьледаваньня. Пра яго вынікі жанчыне абяцаюць паведаміць. За ходам сьледзтва будзе сачыць старшы пракурор упраўленьня нагляду за выкананьнем заканадаўства Сьледчым камітэтам Грынько.

«Атрымала гэты ліст за дзень да гадавіны сьмерці Сашы, — кажа маці загінулага салдата Вольга. — Мы скаргу яшчэ на пачатку жніўня напісалі, калі ў СК нам паведамілі пра канчатковую адмову пачынаць крымінальную справу. Я ўжо думала, што ўсё, што ніхто ня будзе нічога расьсьледаваць. А тут гэты ліст».

Новыя сьледчыя з жанчынай пакуль ня зьвязваліся. Вольга па-ранейшаму перакананая, што яе сын стаў ахвярай забойства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024