Галоўная архітэктарка Гродна распавяла, што пабудуюць у найбліжэйшы час

Гродна ў чаканні зацвярджэння генеральнага плана Гродна да 2030 года. Цяпер праект указа прэзідэнта знаходзіцца на ўзгадненні ў міністэрствах і ведамствах сталіцы. Вольга Барэйка, начальніца ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама распавяла, якія новыя аб’екты з’явяцца ў горадзе ў найбліжэйшы час, што ўжо пачынае рэалізоўвацца.

Вакол філармоніі - новабудоўлі

На нядаўняй нарадзе ў гарвыканкаме разглядаліся перспектывы забудовы тэрыторыі ў раёне прыватнага сектара, размешчанага ў трохкутніку вуліц Гарнавых-Перамогі-Арджанікідзе, піша grodnonews.by. Тут трэба знесці 8 жылых домаўладанняў, а іх жыхарам у парадку кампенсацыі прадаставіць 13 кватэр. Таксама падлягае зносу і грамадскі будынак, які цяпер не выкарыстоўваецца.

Буйной новабудоўляй стане і жылы комплекс больш чым на 260 кватэр, участак якога абмежаваны вуліцамі Савецкіх памежнікаў, Гогаля, Купальскім завулкам. Інвестар — ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі» з Мінска. Дамы будуць збірацца з трохслаёвых бетонных панэляў, дастаўляцца з заводаў прадпрыемства ў гатовым выглядзе і ўжо з каляровым аздабленнем сценаў. Мантавацца панэлі будуць без зваркі, на баўтах. Фасады ў такіх дамах бясшвовыя. На плошчы каля двух гектараў з’явяцца чатыры корпусы жылых дамоў вышынёй 6, 7, 8 і 12 паверхаў.

Жылы комплекс будзе з зачыненымі дварамі, дастатковай колькасцю парковак.

Зараз ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі» заканчвае працэс кампенсацыйных мерапрыемстваў, бо трэба будзе знесці больш за дзясятак домаўладанняў, і завяршае працэс праектавання. Падрыхтоўчыя працы па ўзвядзенні комплексу пачнуцца ў пачатку наступнага года.

Адначасова з узвядзеннем квартала ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі» ў Гродне будзе ўзводзіцца рэстаран «Макдональдс» на скрыжаванні вуліц Савецкіх памежнікаў, Транспартнай і Гарнавых. За 21 сотку інвестар заплаціў 1 мільён 40 тысяч рублёў. Інвестыцыі ў будаўніцтва і абсталяванне аб’екта складуць каля двух мільёнаў долараў. У Гродне «Макдональдс» плануецца адкрыць у другой палове 2020 года.

— Рыхтуецца горадабудаўнічы пашпарт яшчэ аднаго зямельнага ўчастка на гэтай вуліцы, — паведаміла Вольга Барэйка. — Ён амаль аналагічны першаму і знаходзіцца ў межах вуліц Гогаля, Манюшкі, Савецкіх памежнікаў, Сыракомлі, Нямцэвіча. Там таксама трэба будзе знесці каля 10−12 домаўладанняў. Цотны бок вуліцы Савецкіх памежнікаў будзе забудоўвацца пасля 2030 года.

На вуліцы Цітова — элітны дом, на Гарнавых — «хмарачос»

Наступнае пляма забудовы — вуліца Цітова, 14, недалёка ад цэнтральнай паліклінікі і клуба «Пушкін». Тут, на месцы былой вытворчасці, вынесенай у іншае месца, будзе будавацца элітны 7-павярховы жылы дом са ўбудаваным паркінгам. Інвестар — ТАА «Рэал-індустрыя». Праект знаходзіцца на экспертызе.

Таксама рыхтуецца на гарадскі аўкцыён зямельны ўчастак, размешчаны за філармоніяй, паміж паркінгам і сярэдняй школай № 6, дзе раней былі цэхі гарбарнага завода.

— Праца ў раёне кальцавой развязкі на тэрыторыі каля філармоніі ў пачатковай стадыі, ужо ёсць перадпраектная прапрацоўка, — распавядае Вольга Барэйка. — На месцы так званага гараджанамі «п'янага кута» можа з’явіцца гмах.

Прадугледжваецца ўзвядзенне будынка падвышанай паверхавасці, аж да 20 паверхаў на пустцы недалёка ад прыпынку «Вуліца Гарнавых». Будынак па сваёй функцыі можа быць адміністрацыйным або грамадскім, скажам, гасцініцай або бізнес-цэнтрам. Усё залежыць ад інвестара. На прылеглай тэрыторыі прадугледжана размяшчэнне шматузроўневага паркінга.

У выніку насупраць абласной філармоніі з часам будзе ўзведзены сучасны грамадскі адміністрацыйны цэнтр з развітой абслуговай інфраструктурай. Ступеністасць аб’ёмаў дае магчымасць у двух-трохпавярховых будынках размяшчаць аб’екты грамадскага харчавання.

Што замест фабрыкі марозіва?

Пасля вынесенага з вуліцы Гарнавых вытворчасці марозіва кіраўніцтва ААТ «Молочный мир» сур’езна задумалася, як з карысцю для горада ўладкаваць існую пляцоўку. Праведзеная прапрацоўка падказвае, што на гэтым месцы можа быць аб’ект грамадскага прызначэння з сумяшчэннем функцый жылых памяшканняў, але ён не павінен аказваць уплыву на панараму гістарычнага цэнтра горада. Такое меркаванне Міністэрства культуры і БелНДІП Горадабудаўніцтва. Перадпраектная прапрацоўка аб’екта ўжо вядзецца, затым ён будзе вынесены на абмеркаванне ў горадабудаўнічы савет.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024