У Гродне з 16 па 22 верасня пройдзе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ). Гэта штогадовая міжнародная кампанія, нацэленая на «азеляненне» гарадскіх транспартных сістэм, змену транспартных паводзін людзей і больш разумнае выкарыстанне грамадскіх прастор. «ВелаГродна» запрашае паўдзельнічаць жыхароў горада, бізнес, СМІ, установы і дзяржарганізацыі.
Усё, што робіцца на працягу тыдня, павінна нагадаць пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе і падштурхнуць людзей да выкарыстання альтэрнатыўных спосабаў перамяшчэння (грамадскага транспарту, ровараў, электрамабіляў і інш.). Традыцыйна ЕТМ завяршаецца Днём без аўтамабіля 22 верасня.
Дэвізам ЕТМ 2019 года стаў заклік «Ідзі з намі!» («Walk with us!»), а тэма прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным шпацырам («Safe walking and cycling») з акцэнтам на актыўнае развіццё пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі.
Каляндар падзей будзе размешчаны на сайце «ВелаГродна» і ў сацыяльных сетках. Можна паведаміць на velogrodnoby@gmail.com пра свае планы па правядзенні ЕНМ 2019, і іх уключаць у агульны каляндар мерапрыемстваў.
Для бяспечных пешаходных шпацыраў па горадзе і веласіпедных паездак важныя пастаянныя меры ад мясцовых уладаў. Гэта:
Арганізатар Еўрапейскага тыдня мабільнасці пры садзейнічанні Генеральнай Дырэкцыі Еўрапейскай камісіі па пытаннях мабільнасці і транспарту — асацыяцыя «Еўрапейскі тыдзень мабільнасці» («The European Mobility Week Campaign»).
У 2018 г. у ЕТМ удзельнічала 54 краіны свету, да акцыі далучыўся 2701 горад. У нашай краіне да акцыі далучыліся 68 гарадоў. У 2017 годзе беларускіх гарадоў-удзельнікаў было 48, у 2016 — 19, а ў 2015 — усяго 3.
У мінулым годзе ў рамках ЕТМ «ВелаГродна» правяло акцыю па раздачы садавіны раварыстам, якія едуць на працу, і велашпацыр «Ледзі на веласіпедзе».
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…